Марк Цукерберг і былы чэмпіён UFC у найлягчэйшай вазе Мераб Двалішвілі правялі бой у адкрытым моры
Паядынак скончыўся тым, што абодва ўдзельнікі апынуліся за бортам. Гэта другі спарынг Цукерберга з грузінскім байцом.
«Другі раўнд супраць Марка Цукерберга. Машына супраць машыны. Давай рабіць гэта кожны дзень, Марк», — сказаў Двалішвілі ў відэа.
Мільярдэр ужо даўно трэніруецца разам з зоркамі UFC, у тым ліку з Двалішвілі і Алексам Перэйрай. У 2023 годзе ён заваяваў золата на турніры па джыу-джытсу.
Раней актыўна абмяркоўвалася магчымасць яго бою з Ілонам Маскам — паядынак прапаноўвалі правесці нават у Рыме, але да рэальнай сустрэчы справа так і не дайшла.
Двалішвілі страціў тытул чэмпіёна UFC у паядынку з расіянінам Пятром Янам 6 снежня 2025 года. Ён з'яўляецца адным з найвялікшых байцоў у гісторыі найлягчэйшай вагавой катэгорыі. З 2024 года ён тройчы абараняў чэмпіёнскі тытул.