БЕЛ Ł РУС

Актрыса Марта Голубева выйшла замуж — хто стаў абраннікам?

10.08.2026 / 11:57

Nashaniva.com

З фатографам-партрэтыстам Сяргеем Івашкевічам іх аб'ядноўвае любоў да роварных паездак.

У сацсетках актрысы тэатра і кіно Марты Голубевай з’явіліся фотаздымкі з вяселля, якое адбылося 8 жніўня.

Мужам 36‑гадовай артысткі стаў вядомы 42‑гадовы фатограф-партрэтыст Сяргей Івашкевіч.

Фота: інстаграм @ivashkevichs

Сяргей часта здымаў саму Марту. Таксама ў яго партфоліа шмат іншых акцёраў, а яшчэ розных медыйных асоб родам з Беларусі — лідары групы Naviband, Вольга Хіжынкова, Георгій Калдун, Андрэй Бонд, Яўген Булка, Сяргей Башлыкевіч, Дзядзя Ваня і іншыя.

Вядома, што пара, сярод іншага, сышлася на любові да роварных паездак. На другі ж дзень пасля вяселля яны разам накруцілі 60 кіламетраў.

Фота: інстаграм @golubevamrt

Марта Голубева ў мінулым спявала ў ансамблі «Верасы» і грала ў Купалаўскім тэатры, адкуль сышла ў 2020‑м. Раней актрысу не раз заўважалі ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку яна збірала з ім кавуны.

Сёння Марта працягвае займацца любімай справай — грае ў тэатры і кіно, а таксама выкладае акцёрскае майстэрства і дапамагае моладзі рыхтавацца да паступлення ў творчыя ВНУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула