БЕЛ Ł РУС

«Байсол» папярэджвае пра фэйкавы бот, які выдае сябе за службу эвакуацыі

10.08.2026 / 11:40

Nashaniva.com

Сілавікі стварылі фэйкавы бот для пасткі інфарматарам «Беларускага Гаюна», мяркуюць у «Байсол».

У Telegram з’явіўся падроблены бот, які выдае сябе за службу эвакуацыі фонду «Байсол» і абяцае тэрміновую дапамогу тым, хто дасылаў звесткі пра перамяшчэнне войскаў.

Ужо вядомыя выпадкі, калі падпіска на падроблены бот станавілася падставай для крымінальнага пераследу, папярэджвае «Байсол». 

У апісанні бота гаворыцца, што ён «створаны для аператыўнай эвакуацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адпраўлялі інфармацыю ў «Беларускі Гаюн» і асцерагаюцца за сваю бяспеку».

Насамрэч гэтая ініцыятыва створана спецслужбамі для ідэнтыфікацыі грамадзян і фабрыкавання крымінальных спраў, а падпіска на фэйкавы рэсурс ужо стала падставай для рэпрэсій, піша «Байсол».

Прадстаўнікі арганізацыі заяўляюць, што прынцыпова не выкарыстоўваюць боты для працы са зваротамі, і заклікаюць правяраць праўдзівыя кантакты выключна на іх афіцыйным сайце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула