У сераду — сонечнае зацьменне
Дзе ў Беларусі будзе бачна найлепш?
NASA апублікавала карту сонечнага зацьмення, якое адбудзецца 12 жніўня. Поўная фаза будзе бачная ў вузкай паласе, якая праходзіць праз поўнач Расіі, Грэнландыю, Ісландыю, Атлантычны акіян, Іспанію і невялікі ўчастак Партугаліі.
Паколькі Беларусь знаходзіцца за яе межамі, жыхары краіны ўбачаць толькі частковую фазу. У розных частках Беларусі зацьменне будзе выглядаць па-рознаму. Чым заходней знаходзіцца назіральнік, тым большую частку сонечнага дыска закрые Месяц.
Паводле даных Timeanddate.com — міжнароднага анлайн-сэрвісу, які публікуе даныя пра час, паясы і астранамічныя з'явы, у тым ліку разлікі і карты зацьменняў, — у Мінску, Гродне, Барысаве закрые каля 68% плошчы сонечнага дыска.
У Мінску зацьменне пачнецца прыкладна ў 20:10, а максімальная фаза наступіць каля 20:42. Да гэтага часу Сонца ўжо будзе знаходзіцца нізка над гарызонтам.
Таму для назірання лепш выбраць месца, адкуль добра бачная заходняя частка гарызонту і агляд не перакрываюць дамы, дрэвы або іншыя перашкоды.