БЕЛ Ł РУС

Беларуская спявачка Рыта Дакота выступіць на фестывалі з «харошымі рускімі»

10.08.2026 / 13:52

Nashaniva.com

Канцэрты пройдуць у Варшаве, Рызе і Кішынёве.

Рыта Дакота. Фота з сацсетак спявачкі

4 верасня ў Варшаве пройдзе музычны фестываль Ready Fest, які збярэ на адной сцэне вядомых артыстаў з розных краін і музычных жанраў. Сярод удзельнікаў — беларуская спявачка Рыта Дакота, а таксама IC3PEAK, Nervy, Луна, Ліза Манетачка, Noize MC і іншыя папулярныя выканаўцы.

Праграма фестывалю аб'яднае даволі розныя музычныя напрамкі — ад электроннай музыкі да індзі– і дрым-поп выканаўцаў.

Вядучым фестывалю стане журналіст і блогер Юры Дудзь.

Плакат Ready Fest у Варшаве

Акрамя Варшавы, гэты фэст плануюць правесці 29 жніўня ў Рызе і 12 верасня ў Кішынёве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула