Беларуска знайшла ў шакаладных цукерках ад «Спартака» чарвякоў
Карыстальніца Threads вырашыла выпіць кавы з шакаладнымі цукеркамі Impresso ад кандытарскай фабрыкі «Спартак» у спецыяльнай упакоўцы.
Аднак, акрамя ляснога арэха, унутры цукеркі аказалася нечаканая начынка, якая сапсавала апетыт дзяўчыне. У адной з цукерак аказаліся лічынкі харчовай молі, якіх дзяўчына прыняла за чарвякоў, піша Blizko.by.
Пры гэтым тэрмін прыдатнасці цукерак быў у норме — прысмакі можна было захоўваць да 25 лютага 2027 года. Найчасцей паразіты з'яўляюцца ў прысмаках праз няправільнае захоўванне або парушэнне тэхналогіі прыгатавання на заводзе.
Гэта не адзіныя прысмакі з «жывой» начынкай, якія трапляліся беларусам.
Чытайце таксама:
Людзі працягваюць знаходзіць лічынак і насякомых у шакаладках
Беларусы абурыліся, што шакаладка «Любімая Алёнка» «пахудзела». На прадпрыемстве адрэагавалі