БЕЛ Ł РУС

Пад Лагойскам усю ноч шукалі грыбніка, днём ён сам выйшаў з лесу

10.08.2026 / 15:27

Nashaniva.com

Паведамленне пра мужчыну, які згубіўся ў лесе, паступіла ў Лагойскі РАНС 9 жніўня ў 23:50. Мужчына адправіўся па грыбы разам з жанчынай у лес каля вёскі Завішынская Рудня, аднак падчас прагулкі яны размінуліся, піша Mlyn.by.

Жанчына вярнулася дадому, а мужчына так і не з'явіўся. Занепакоіўшыся, яна звярнулася ў міліцыю. Неўзабаве ратавальнікі пачалі пошукі.

Пошукі працягваліся ўсю ноч. Раніцай 10 жніўня ратавальнікі працягнулі абследаваць лес. У пошукавай аперацыі задзейнічалі 33 работнікаў МНС, сабаку, два квадрацыклы і два квадракоптары. Да пошукаў таксама далучыліся супрацоўнікі міліцыі.

Ратавальнікі прачэсвалі лес і падавалі гукавыя сігналы, каб зніклы мог іх пачуць.

У 12:45 грыбнік самастойна выйшаў да ратавальнікаў. Паводле слоў спецыялістаў, ён накіраваўся на шум, які стваралі супрацоўнікі МНС падчас пошукаў.

Мужчыну агледзелі медыкі хуткай дапамогі. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула