БЕЛ Ł РУС

Тэмпература вады ў беларускіх вадаёмах дасягае 25 градусаў

10.08.2026 / 15:51

Nashaniva.com

Па стане на 10 жніўня тэмпература вады ў рэках Беларусі складае ад 14 да 25 градусаў. У іншых вадаёмах вада прагрэлася да 20—24 градусаў. Такія звесткі прывялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Здымак ілюстрацыйны

Пры гэтым на большасці рэк краіны працягваецца спад узроўняў вады. За суткі яны зніжаюцца пераважна на 1—20 сантыметраў.

Рост узроўняў вады, наадварот, зафіксаваны на асобных участках Дзвіны, Віліі, а таксама на рэках Друць і Свіслач. Там вада за суткі падымаецца ў асноўным на 1—5 сантыметраў.

На рацэ Рось, якая з'яўляецца прытокам Нёмана, каля вёскі Студзянец узровень вады перавышае адзнаку выхаду на пойму.

У шэрагу буйных рэк узровень вады ўжо апусціўся ніжэй за адзнакі, якія абмяжоўваюць суднаходства. Гэта тычыцца Дзвіны каля Віцебска, Нёмана каля Гродна, Дняпра каля Магілёва, Жлобіна, Рэчыцы і Лоева, Бярэзіны каля Бабруйска і Светлагорска, Сожа каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля, а таксама Прыпяці каля вёскі Чэрнічы і Мазыра.

Паводле прагнозаў гідролагаў, у найбліжэйшыя дні на рэках Беларусі будзе пераважаць далейшае зніжэнне ўзроўняў вады.

Чытайце таксама:

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска

У Любанскім раёне мужчына патануў на крэйдавым кар'еры

Пад Шчучынам падлетак скочыў з пірса ў ваду і цяпер у рэанімацыі

Каментары да артыкула