БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыскім раёне рыбак патануў, спрабуючы дастаць з вады вуду

10.08.2026 / 17:29

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася 8 жніўня на возеры каля вёскі Астроўчыцы Ваўкавыскага раёна, паведамляе ТРК «Гродна».

Скрыншот з відэа

Мужчына 1985 года нараджэння рыбачыў разам са сваім братам. У нейкі момант вуда ўпала ў ваду і пачала аддаляцца ад берага. Рыбак паплыў за ёй, але на зваротным шляху пайшоў пад ваду і больш на паверхні не з'явіўся.

Брат выцягнуў мужчыну на бераг, аднак медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі яго смерць.

Па факце трагедыі праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

У Барысаве маці ледзь не патанула на вачах траіх дзяцей

Чатырохгадовы хлопчык патануў у Мазырскім раёне

У Магілёве на возеры патануў 14‑гадовы падлетак

Каментары да артыкула