У Стаўбцоўскім раёне ў аварыі загінулі маці з сынам
Аварыя адбылася 10 жніўня каля 15‑й гадзіны на аўтадарозе Н-9781 «Новы Свержань — Любкаўшчына — Жыгалкі», паведамляе Следчы камітэт.
Скрыншот з відэа
57‑гадовая жанчына ехала на аўтамабілі Ford Focus разам са сваімі сынамі — 19 і 37 гадоў. Каля вёскі Жыгалкі Стаўбцоўскага раёна на закругленым участку дарогі яна не справілася з кіраваннем. Машына з'ехала ў кювет.
У выніку аварыі кіроўца і яе 19‑гадовы сын атрымалі траўмы, ад якіх памерлі. Другі мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне.