БЕЛ Ł РУС

Трамп збіраецца на перамовах з Тэгеранам патрабаваць кампенсацый за людзей, загінулых па віне Ірана

10.08.2026 / 22:11

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сваёй сацсетцы Truth Social, што мае намер патрабаваць ад Ірана выплаты кампенсацый за людзей, якія, паводле яго слоў, загінулі або атрымалі цяжкія раненні ў выніку дзеянняў Тэгерана падчас розных узброеных канфліктаў.

Дональд Трамп. Фота: Nathan Howard / AP

Трамп паведаміў, што даручыў амерыканскім перамоўшчыкам абавязкова ўключаць гэтае пытанне ў любыя будучыя перамовы з Іранам. Так ён адрэагаваў на патрабаванні Тэгерана аб кампенсацыі шкоды, нанесенай Ірану ў выніку шматмесячных амерыканскіх удараў.

Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што раней пытанне магчымых кампенсацый з боку Ірана на перамовах паміж дзвюма краінамі не абмяркоўвалася. Цяпер жа, паводле яго слоў, ЗША будуць патрабаваць выплаты ў адказ.

У прыватнасці, Трамп мае намер патрабаваць кампенсацыі за амерыканскіх вайскоўцаў, якія загінулі або былі параненыя ў выніку нападаў, якія ён звязвае з Іранам. Сярод прыкладаў ён назваў тэракт супраць амерыканскага эсмінца USS Cole у 2000 годзе. У выніку гэтага нападу загінулі 17 амерыканскіх вайскоўцаў, яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі раненні.

Акрамя таго, Трамп лічыць, што Іран павінен выплаціць кампенсацыі сваякам людзей, якія загінулі падчас пратэстаў у самой ісламскай рэспубліцы.

Чытайце таксама:

Нетаньяху адхіліў 15‑пунктны план Трампа па Газе

ЗША шукаюць патэнцыйнага новага лідара для Кубы накшталт Дэлсі Радрыгес

Трамп назваў магчымую дату адкрыцця Армузскага праліва

Трамп іранцам: Дамаўляйцеся або здавайцеся

Каментары да артыкула