БЕЛ Ł РУС

У Камсамольску-на-Амуры адбыўся пажар на НПЗ

11.08.2026 / 07:37

Nashaniva.com

Прычыны ўзгарання невядомыя.

Тэлеграм-каналы са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляюць, што пажар адбыўся на Камсамольскім НПЗ, што на Далёкім Усходзе. Прычыны ўзгарання невядомыя.

У прэс-службе прадпрыемства паведамілі ТАСС, што пажар узнік на дапаможным абсталяванні і быў ліквідаваны.

Паводле паведамлення, пацярпелых няма, а прадпрыемства не спыняла працу з-за пажару, удакладнілі на НПЗ.

Расійскія паблікі пішуць, што ўкраінскія дроны даляцелі да Хабараўскага края.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула