БЕЛ Ł РУС

На Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску пачаўся рамонт 

11.08.2026 / 08:16

Nashaniva.com

Ён будзе праходзіць у некалькі этапаў.

Паэтапны рамонт Сляпянскай воднай сістэмы стартаваў у сталіцы. Пра ход работ распавёў генеральны дырэктар УП «Мінскзелянбуд» Аляксандр Ермаловіч, пішуць Мінск-навіны.

Будаўніцтва ўнікальнай для Мінска воднай сістэмы праводзілася ў 1970— 1980‑я гады. За дзесяцігоддзі многія яе аб'екты прыйшлі ў заняпад і патрабавалі рамонту.

— Мы падтрымліваем у належным стане як набярэжную, так і водныя аб'екты, напрыклад каскады. Але з улікам узросту гэтай тэрыторыі неабходны не толькі бягучы рамонт, але і больш маштабнае ўмяшанне, — патлумачыў А. Ермаловіч.

Паводле слоў гендырэктара, добраўпарадкаванне аб'екта будзе праходзіць у некалькі этапаў. У гэтым годзе яно закранула Заводскі, Ленінскі, Партызанскі і Першамайскі раёны.

— Робіцца веладарожка, добраўпарадкоўваюцца пляцоўкі, усталёўваецца дзіцячае спартыўнае абсталяванне. Там з'явяцца даволі цікавыя новыя лакацыі і маршруты, — пракаментаваў кіраўнік «Мінскзелянбуда».

Паралельна праводзіцца ачыстка — расліннасць з воднай паверхні прыбіраюць з дапамогай спецыяльных камбайнаў, удакладніў гендырэктар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула