БЕЛ Ł РУС

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

11.08.2026 / 09:39

Nashaniva.com

У новым навучальным годзе кошт камплекта школьных падручнікаў у Беларусі складзе 22 рублі 50 капеек.

Цана за арэнду падручнікаў у школах і дзіцячых садках прывязаная да базавай велічыні, якая з студзеня 2026 года складае 45 рублёў.

Пастановай Савета Міністраў устаноўлена, што плата за карыстанне камплектам падручнікаў па праграме агульнай сярэдняй адукацыі складае 0,5 базавай велічыні.

Так, для вучняў, якія атрымліваюць сярэднюю адукацыю з 1‑га па 11‑ы класы, школьныя падручнікі абыдуцца ў 22 руб. 50 кап.

Для шматдзетных сем'яў прадугледжана зніжка, кошт складзе 11,25 рубля.

Падручнікі для дашкольнікаў будуць каштаваць 9 рублёў.

Плату за карыстанне падручнікамі трэба ўнесці да 1 кастрычніка.

Аплаціць можна праз інфакіёск, банк або пошту, а таксама праз АРІП.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула