БЕЛ Ł РУС

Трамп запатрабаваў ад Ірана кампенсацыі за загінулых амерыканцаў

11.08.2026 / 10:44

Nashaniva.com

Заява прагучала пасля патрабаванняў Тэгерана кампенсаваць шкоду, нанесеную Ірану падчас пяцімесячнага ваеннага канфлікту.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон будзе патрабаваць ад Ірана кампенсацыі за загінулых і параненых амерыканскіх вайскоўцаў, а таксама за іранскіх пратэстоўцаў, якія загінулі ў апошнія дзесяцігоддзі. Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў 10 жніўня ў сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Заява Трампа прагучала пасля патрабаванняў Тэгерана кампенсаваць шкоду, нанесеную Ірану падчас пяцімесячнага ваеннага канфлікту.

«Гэта цікавая ідэя, таму што цяпер я таксама патрабую ад Ірана кампенсацыі за ўсіх людзей, якіх яны забілі або цяжка паранілі», — напісаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што кампенсацыі павінны атрымаць сем’і іранцаў, якія загінулі ў выніку падаўлення пратэстаў за апошнія 50 гадоў.

Трамп сцвярджае, што толькі за апошнія пяць месяцаў у Іране былі забітыя 52 тысячы чалавек. Крыніцу гэтых звестак прэзідэнт ЗША не раскрыў.

Праваабарончыя арганізацыі раней дакументальна пацвердзілі больш за шэсць тысяч загінулых у выніку рэпрэсій пасля агульнанацыянальных пратэстаў, якія пачаліся ў студзені. Праваабаронцы дапускаюць, што рэальная колькасць ахвяраў можа быць значна вышэйшай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула