БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя

11.08.2026 / 11:42

Nashaniva.com

Лукашэнка хоча, каб урад знайшоў для яго формулу, якая ажывіць дэмаграфічныя працэсы. Пра гэта ён разважаў сёння на нарадзе з чыноўнікамі.

Фота: Alexander Kazakov Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Палітык адзначыў, што пры нараджэнні дзяцей сем’і атрымліваюць аднаразовыя выплаты каля 5 тысяч рублёў на першае дзіця і больш за 7 тысяч рублёў — на наступных дзяцей. Таксама ёсць штомесячная дапамога ў памеры каля тысячы рублёў і сямейны капітал.

«Здавалася б, нараджайце! Дзеці цалкам на дзяржаўным забеспячэнні. Але сучасны свет стаў занадта прагматычным. Маладыя людзі спачатку імкнуцца вырашыць іншыя пытанні — адукацыю, кар’еру, яшчэ нешта, а ўжо потым нараджаць», — сказаў ён.

Ён успомніў, што 10 гадоў таму нараджальнасць была вышэйшай, хоць узровень дабрабыту насельніцтва быў ніжэйшы. У 2015 годзе нарадзілася 120 тысяч дзяцей, а летась — 55 тысяч. Пры гэтым ВУП на душу насельніцтва вырас з 18 тысяч даляраў да 35 тысяч даляраў. Лукашэнка хоча, каб урад выпрацаваў формулу ажыўлення дэмаграфіі.

«Каб мы не зніклі як нацыя і было каму працаваць, усё проста як двойчы два: двое бацькоў — двое дзетак. Гэта база, як кажа моладзь. А лепш — трое і больш. Таму на дзяржаўным узроўні трэба знайсці дзейсную формулу, якая, па-першае, ажывіць дэмаграфічныя працэсы. Па-другое, стане матывацыяй да ўсвядомленага мацярынства і бацькоўства, зробіць іх модным трэндам. Тады мы захаваем і прымножым сваё насельніцтва»,— сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула