У сталічным парку Горкага з'явіцца траса для картынгу
Усяго ў парку Горкага будзе каля 30 атракцыёнаў, расказаў Мінск-навінам генеральны дырэктар «Мінскзелянбуда» Аляксандр Ермаловіч.
«Мы пастараліся зрабіць розныя пляцоўкі — як для спакойнага адпачынку, так і для забаў маладога пакалення. З’явіліся там і новыя атракцыёны. Сёлета плануем дадаць яшчэ адзін — вялікі картынг для сямейнага адпачынку», — распавёў спецыяліст.
Усяго ў парку Горкага будзе каля 30 атракцыёнаў, паведамілі ва УП «Мінскзеленбуд». Гэта прыкладна палова ад агульнай колькасці атракцыёнаў, якія знаходзяцца на балансе арганізацыі ў чатырох найбуйнейшых сталічных парках.
Рэканструкцыя парку Горкага пачалася восенню 2024 года. Работы завяршылі да сезона 2025 года: замянілі інжынерныя сеткі і асвятленне, усталявалі аднатыпныя гандлёвыя павільёны, абнавілі атракцыёны і зоны адпачынку.