БЕЛ Ł РУС

Новы прарэктар па бяспецы пратрымаўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ўсяго дзевяць месяцаў

11.08.2026 / 14:12

Nashaniva.com

«Звальненне стала для яго нечаканасцю».

Ігар Ціцянкоў другі справа. Фота: mil.grsu.by

Як стала вядома «Нашай Ніве», Ігар Ціцянкоў не працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце з 10 жніўня. На пасадзе прарэктара па бяспецы і кадрах ён пратрымаўся менш за год.

«Звальненне стала для яго нечаканасцю», — каментуюць абазнаныя крыніцы.

Ігар Ціцянкоў па цэнтры. Фота: mil.grsu.by

Прарэктар па бяспецы — новаўвядзенне лукашэнкаўцаў, якое прыдумалі пасля 2020 года. Сілавікі — часам і былыя, — які не маюць ніякага дачынення да адукацыі ці навукі, атрымліваюць месца ў кіраўніцтве ўніверсітэтаў, каб кантраляваць кадры.

Гэтаксама і Ціцянкоў — у каталогу Нацыянальнай бібліятэкі няма ніводнай навуковай працы «прарэктара».

Да таго, як заняць высокую пасаду, Ціцянкоў адказваў за вайскова-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў гуманітарнага каледжа пры ўніверсітэце.

Яго абавязкі ва ўніверсітэце часова выконвае прарэктар па ідэалагічнай працы Васіль Сянько. Сам жа Ціцянкоў быў пераведзены на іншае месца працы па сваім профілі. Куды канкрэтна — пакуль невядома.

Ігар Ціцянкоў падчас знаёмства з калектывам ГрДУ імя Янкі Купалы ў лістападзе 2025-га. Фота: grsu.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула