БЕЛ Ł РУС

З-за ўдару дрона не працуе пункт пропуску на беларуска-расійскай мяжы

11.08.2026 / 14:03

Nashaniva.com

Рух будзе закрыты да раніцы серады.

З-за ўдару дрона сёння не працуе пункт пропуску «Чырвоны Камень» на расійска-беларускай мяжы. 

Паводле інфармацыі падпісчыкаў тэматычных груп, раніцай у раёне памежнага перахода «Чырвоны Камень» была зафіксаваная атака БПЛА. У выніку загарэліся два грузавыя аўтамабілі з паўпрычэпамі, піша «Флагшток».

Чакаецца, што з-за інцыдэнту рух праз пункт пропуску застанецца закрытым як мінімум да заўтрашняй раніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула