«Прыйшоў на заняткі з кухонным нажом». Завершана расследаванне забойства 17‑гадовага навучэнца каледжа ў Гомелі
Здарэнне адбылося 25 сакавіка.
Да трагедыі прывёў канфлікт паміж двума 17‑гадовымі навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжа, які адбыўся ў памяшканні майстэрні вучэбнага палігона.
Адзін з хлопцаў, б'ючыся з аднагрупнікам, нанёс яму нажавыя раненні, ад якіх той пазней памёр у бальніцы. Расследаванне асабліва цяжкага злачынства праводзіла следчая група.
Паводле высноў следства, здзяйсненню злачынства папярэднічаў працяглы канфлікт. У той дзень хлопец прыйшоў на заняткі з кухонным нажом. Падчас нападу ён мэтанакіравана рабіў удары нажом у жыццёва важныя органы. Пры гэтым у той момант абвінавачаны не меў якога-небудзь псіхічнага разладу, не знаходзіўся ў стане афекту і мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі, дадалі ў СК.
Следства кваліфікавала дзеянні фігуранта паводле ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека). Тэрмін пакарання па гэтым артыкуле ад 6 па 15 гадоў.
Чытайце таксама:
У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом