БЕЛ Ł РУС

Памер дапамогі на дзяцей да трох гадоў зробяць розным для ўсіх сем'яў

11.08.2026 / 14:48

Nashaniva.com

Толькі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб урад знайшоў для яго формулу, што ажывіць дэмаграфічныя працэсы, як прыйшоў адказ.

Фота: vecteezy.com

Дапамогу па доглядзе дзіцяці да трох гадоў прывяжуць да рэальных даходаў атрымальніка гэтай дапамогі. Такая прапанова абмяркоўвалася на нарадзе Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў і было падтрымана Лукашэнкам. Пра гэта паведаміў міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Міністр сказаў, што за апошнія гады істотна змяніліся тэндэнцыі ў дэмаграфічнай сферы. Узрост тых, хто ўпершыню ўступае ў шлюб, у Беларусі стаў на 4 гады вышэйшым, чым 25 гадоў таму.

Жанчыны ўпершыню нараджаюць ва ўзросце 27,5 года.

Паводле слоў Лабовіча, каб змяніць гэта, спецыялісты вызначылі найбольш важкія аспекты для сем'яў для нараджэння дзіцяці, і гэта памер дапамогі па доглядзе дзяцей да 3 гадоў.

Таму ўрад прапанаваў перагледзець падыходы да памераў дапамогі на дзяцей. Яны цяпер аднолькавыя для ўсіх. Урад жа прапануе вызначаць памер дапамогі ад «узроўню рэальных даходаў атрымальніка». 

«Пры гэтым захаваецца мінімальная гарантыя, якая ёсць сёння, — мінімальная планка не будзе ніжэйшая за дзеючы памер дапамогі. Максімальны памер будзе абмежаваны ўзроўнем сярэдняй заработнай платы ў краіне», — сказаў міністр.

Іншыя падрабязнасці новай сістэмы пакуль не паведамляліся. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула