Колькі будзе каштаваць абед у школьнай сталоўцы?
Дырэктар сталічнага Камбіната школьнага харчавання Людміла Крупская расказала ў прэс-цэнтры БелтА пра кошт харчавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
З 1 верасня меню будзе складацца для трох узроставых груп з разбіўкай па класах: вучні 1—5‑х класаў, 6—8‑х класаў і 9—11‑х класаў.
«У першую змену аднаразовае харчаванне будзе прадстаўлена ў выглядзе другога сняданку з улікам адпаведнага ўзросту і грашовай нормы, у другую змену — у выглядзе падвячорка, але па каларыйнасці адпаведнага другому сняданку», — расказала Людміла Крупская.
Кошт другога сняданку для вучняў 1—5‑х класаў складзе 2,41 рубля, 6—8‑х — 2,64 рубля, 9—11‑х — 2,85 рубля.
Абед для дзяцей, якія наведваюць групу падоўжанага дня, будзе каштаваць 3,45 рубля.