БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаецца вядомы бар на Зыбіцкай

11.08.2026 / 15:46

Nashaniva.com

Бар «Чердак» быў модным месцам у 2010-я.

Бар «Чердак». Фота тут і далей: «Куфар»

У Мінску прадаецца вядомы бар «Чердак», які знаходзіцца на вуліцы Зыбіцкай.

«Просты стыль ва ўсім — сучасны дэмакратычны інтэр'ер, распрацаваны літоўскай студыяй дызайну», — расказваецца ў аб'яве.

Установа прадаецца разам з аўтарскай мэбляй, абсталяваннем для бара і кухні, гукавой і дыджэйскай апаратурай, праектарам.

Плошча бара — 205 м², плюс яшчэ летняя тэраса на 110 м².

Цана — 2,9 мільёна рублёў, ці амаль $984 тысячы.

Бар «Чердак» адкрыўся ў 2013 годзе. На той час гэта была адна з самых модных устаноў у сталіцы. Бар ужо выстаўлялі на продаж у 2024 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула