У Талачынскім раёне машыніст экскаватара загінуў у тарфяным кар'еры
У пачатку жніўня ў Талачынскім раёне адбылася трагедыя на вытворчасці. Машыніст экскаватара працаваў у кар’еры, дзе праводзілася работы па нарыхтоўцы торфу, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз
Падчас працы тэхніка з’ехала ў кювет і перакулілася. У выніку асобныя часткі экскаватара прыціснулі рабочага. Мужчына атрымаў смяротныя траўмы і загінуў на месцы.
Каб дакладна ўстанавіць прычыну смерці, была прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Яна паказала, што мужчына памёр ад механічнай асфіксіі — удушэння, якое адбылося ў выніку моцнага сціскання грудной клеткі і жывата.
Чытайце таксама:
У Гомелі рабочага дапусцілі да працы з 3,6 праміле алкаголю. Гэта скончылася трагедыяй
У Лідзе з-за ўспышкі газапаветранай сумесі ў цыстэрне загінуў рабочы
На вытворчасці ў Круглым загінуў 32‑гадовы рабочы
Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў