БЕЛ Ł РУС

Максім Знак у наступным месяцы выдасць новую кнігу і піша яшчэ раман

11.08.2026 / 17:42

Nashaniva.com

Былы палітвязень і адвакат Максім Знак цяпер знаходзіцца ў творчай рэзідэнцыі ў Зальцбургу (Аўстрыя).

Фота: LookByMedia

Ён працуе ў межах праекта «Практыка клопату» (доўгатэрміновы праект Mozarteum University, прысвечаны сацыяльнай адказнасці мастацкага ўніверсітэта за межамі нацыянальных межаў).

У Зальцбургу Максім працягвае займацца аднаўленнем скрадзеных у зняволенні рукапісаў.

«Кніга «Каланісты» ўжо завершаная і будзе надрукаваная цягам наступнага месяца. Там 72 гісторыі з выпраўленчай калоніі — нібыта працяг «Зэкамерона», хаця аповеды сталі даўжэйшымі і, магчыма, глыбейшымі. Непасрэдна ж цяпер я працую над раманам «Вязні «ІФ» — нягледзячы на назву, гэтая кніга не пра турму, а пра каханне і тое, як мы становімся вязнямі ўласных уяўленняў. Спадзяюся, хуткім часам і гэта аднаўлю», — расказаў Максім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула