БЕЛ Ł РУС

У Гродне кіроўца тралейбуса страціў прытомнасць і ўрэзаўся ў слуп

11.08.2026 / 19:16

Nashaniva.com

ДТЗ з удзелам тралейбуса здарылася ў Гродне 11 жніўня каля 16:30, паведамляе прэс-служба МУС.

Як паведамляецца, 40‑гадовы кіроўца тралейбуса ехаў з боку кальцавой развязкі «Гарнавых». На перасячэнні вуліцы Перамогі і праспекта Янкі Купалы мужчына страціў прытомнасць, пасля чаго тралейбус, які застаўся без кіравання, рэзнуўся ў апору вулічнага асвятлення.

У салоне знаходзіліся пасажыры. Медыкі агледзелі 12 чалавек, цяжкіх траўмаў у іх няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула