«Белсат» пераходзіць на новы спадарожнік
З 12 жніўня «Белсат» цалкам пераходзіць на вяшчанне праз спадарожнік Hot Bird 13E. Трансляцыя праз ранейшы спадарожнік Astra спыняецца, паведаміў тэлеканал.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Дагэтуль «Белсат» вяшчаў паралельна праз два спадарожнікі — Astra і Hot Bird. Пераходны перыяд быў патрэбны, каб гледачы мелі час пераналадзіць абсталяванне. З 12 жніўня трансляцыя праз Astra цалкам спыняецца, а спадарожнікавы сігнал «Белсату» будзе даступны праз Hot Bird 13E.
«Белсат» вяшчае праз Hot Bird у складзе бясплатнага спадарожнікавага пакету «Свабода», створанага міжнароднай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў». Разам з «Белсатам» у пакет увайшлі тэлеканалы «Вот Так» і «Слава», а таксама шэраг іншых незалежных медыяў.
Для прыёму сігналу антэну трэба накіраваць на спадарожнік Hot Bird 13.0E. Параметры для наладкі:
Спадарожнік — Hot Bird 13.0E
Частата — 10 949 МГц
Палярызацыя — вертыкальная
SR — 27500 Ксім/с
FEC — 2/3
Мадуляцыя — DVB-S2/8PSK
Калі антэна раней была наладжаная на Astra, яе неабходна фізічна перанакіраваць на новую спадарожнікавую пазіцыю. Для прыёму патрэбны лінейны канвертар. Калі цяпер выкарыстоўваецца канвертар кругавой палярызацыі, мяняць усю антэну не трэба — дастаткова замяніць канвертар.
Падрабязную пакрокавую інструкцыю, як пераналадзіць антэну і знайсці «Белсат» на новым спадарожніку, можна знайсці на старонцы «Як нас глядзець» на сайце «Белсата».
Акрамя спадарожніка, «Белсат» па-ранейшаму можна глядзець на YouTube, у кабельных сетках Польшчы і Украіны і на лічбавых платформах у Польшчы і Літве.
Чытайце таксама:
Расійскую журналістку, якая працуе ў праекце «Белсата», хочуць выслаць з Францыі
Колькі каштуе беларуская прапаганда для Польшчы і хто яе робіць