У Мінску грузавік з пяском праваліўся пад асфальт
Увечары 11 жніўня мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне аб неабходнасці дапамагчы падняць грузавік, які праваліўся пад асфальтавае пакрыццё ў раёне вуліцы Гая.
Пасля прыбыцця на месца супрацоўнікі МНС з дапамогай грузапад’ёмнага крана дасталі аўтамабіль з ямы.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.
Камунальныя службы арганізавалі работы па аднаўленні пашкоджанага ўчастка дарогі.
На месцы здарэння працавалі пяць адзінак тэхнікі МНС.