БЕЛ Ł РУС

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»

12.08.2026 / 09:14

Nashaniva.com

43‑гадовая цяжарная амерыканская актрыса Эн Хэтэўэй вымушана была рэагаваць на крытыку свайго жывата пасля прэм'еры фільма «Канец Оўк-стрыт» у Лос-Анджэлесе.

Эн Хэтэўэй. Фота: Jordan Strauss / Invision/AP

На мерапрыемства актрыса прыйшла ў незвычайным строі: адкрытым кроп-топе Atelier Prabal Gurung, які агаляў жывот. Вобраз яна дапоўніла джынсамі з нізкай пасадкай і чырвонымі туфлямі на шпільках.

Фатаграфіі Хэтэўэй хутка разышліся ў сацсетках.

Некаторыя карыстальнікі засумняваліся, што яе жывот сапраўдны, і пісалі, што ён выглядае «штучным». Іншыя сталі на абарону актрысы, адзначаючы, што цяжарны жывот можа выглядаць па-рознаму, асабліва калі ў жанчыны добра развітыя мышцы прэса.

Хэтэўэй абвясціла ў чэрвені, што чакае трэцяе дзіця ад мужа Адама Шульмана. Яе цяжарнасць ужо была прыкметная падчас прома-кампаніі фільма «Адысея», але менавіта адкрыты ўбор на прэм'еры прыцягнуў асаблівую ўвагу.

«У мяне фальшывыя валасы, але сапраўдны жывот», — пажартавала актрыса ў інстаграме.

Сам вобраз таксама выклікаў спрэчкі. Адны карыстальнікі называлі яго смешным і дзіўным, іншыя, наадварот, віталі выбар актрысы.

Аглядальнікі моды ўбачылі ў строі Хэтэўэй не толькі эпатаж, але і дэманстрацыю ўпэўненасці ў сабе і сваім целе. Газета The Independent назвала яго пасылам пра бодзіпазітыў, сілу і гендарную роўнасць, а The Telegraph адзначыла, што актрыса дазваляе сабе выходзіць за межы звыклага публічнага вобразу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула