БЕЛ Ł РУС

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы

12.08.2026 / 09:49

Nashaniva.com

Пасля паляпшэння стану 80‑гадоваму іерарху зрабілі новую аперацыю на сэрцы.

Арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч пасля працяглага знаходжання ў бальніцы ў Мінску з-за праблем з сэрцам выпісаны з лячэбнай установы, піша katolik.life.

Заслужанага іерарха давялося шпіталізаваць пасля пагаршэння самаадчування.

Сітуацыя была сур'ёзнай, але дактары своечасова выявілі сардэчную недастатковасць і прадухілілі новы інфаркт (раней арцыбіскуп ужо перанёс інфаркт).

Пасля паляпшэння стану 80‑гадоваму іерарху зрабілі аперацыю на сэрцы: усталявалі новыя стэнты і прачысцілі старыя. Гэта нескладаная працэдура на сасудах сэрца, але ў ягоным узросце яна магла несці пэўную небяспеку. Аднак іерарх, за якога вернікі працягваюць маліцца, паспяхова перанёс аперацыю.

Цяпер ён знаходзіцца на рэабілітацыі.

Акрамя праблем з сэрцам заслужаны іерарх мае анкалагічнае захворванне, з рэцыдывам якога змагаецца ўжо амаль паўтара года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула