БЕЛ Ł РУС

Ашуканцы ў Беларусі пачалі ствараць падробленыя пункты Wi-Fi

12.08.2026 / 10:15

Nashaniva.com

Кіберзлачынцы так перахопліваюць асабістыя даныя і банкаўскія рэквізіты.

У МУС папярэдзілі, што ашуканцы пачалі ствараць падробленыя пункты Wi-Fi.

«Пры выкарыстанні бесправадной сувязі Wi-Fi неабходна ведаць, што зламыснікі могуць ствараць падробленыя пункты доступу, выкарыстоўваючы падобныя або ідэнтычныя назвы кафэ, гандлёвых цэнтраў, гасцініц і іншых грамадскіх месцаў», — адзначылі ў МУС.

Сам факт падключэння да такой сеткі з'яўляецца небяспечным: карыстальніка могуць перанакіраваць на падроблены сайт і прапанаваць увесці персанальныя даныя, рэквізіты банкаўскай карткі, пароль або код з SMS.

Калі неабходнасць у падключэнні ўзнікае, лепш удакладніце правільную назву сеткі ў работніка аб'екта, дзе знаходзіцеся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула