БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў пра ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску

12.08.2026 / 12:04

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны назваў аперацыю ўнікальнай.

Дым над портам Новарасійска

Украінскія Сілы абароны ў ноч на 12 жніўня нанеслі ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго, у аперацыі выкарыстоўваліся рэактыўныя дроны «Паляніца», ракеты «Нептун» і марскія беспілотныя сістэмы.

Зяленскі назваў аперацыю ўнікальнай. Паводле яго, цэллю стала вайскова-марская база ў Новарасійску — апошні асноўны фарпост расійскага флоту ў Чорным моры, размешчаны больш чым за 300 км ад лініі фронту.

Украінскі прэзідэнт сцвярджае, што ў выніку ўдару былі паражоныя пазіцыі расійскай СПА, прычалы і інфраструктура марскога порта.

Зяленскі таксама апублікаваў відэа начной працы расійскай супрацьпаветранай абароны ў Новарасійску.

Расійскія каналы ўначы паведамлялі пра атаку беспілотнікаў і працу СПА ў горадзе.

Расійскія ўлады заявілі, што ў Краснадарскім краі, у тым ліку ў Новарасійску, у выніку начной украінскай атакі два чалавекі загінулі і 13 пацярпелі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула