БЕЛ Ł РУС

Памерла актывістка адыёзнага «Спектра», відэааператарка лукашэнкаўскіх мітынгаў

12.08.2026 / 12:36

Nashaniva.com

Мінчанка Таццяна Жыракоўская была актыўнай удзельніцай пралукашэнкаўскай суполкі «Спектр», якая штомесяц праводзіць у Беларусі акцыі ў падтрымку рэжыму, піша канал «Витебск, я гуляю!»

Жыракоўскую называлі відэааператаркай акцый. Мабыць, большасць відэа на YouTube-канале «Спектра» належаць ёй. Пры гэтым, чырвона-зялёны YouTube-канал быў і ў яе, і ў яе мужа Генадзя.

Акрамя ўдзелу ў такіх мітынгах з нумара Таццяны ў 2020‑м быў зроблены данос. Паводле даных ЧКБ, 21 кастрычніка быў званок у міліцыю: патэлефанаваў мужчына (магчыма, муж Таццяны) і паведаміў, што сын галоўнага інжынера Мінскага метрапалітэна на асабістым мікрааўтобусе развозіць удзельнікаў пратэстаў супраць існай улады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула