БЕЛ Ł РУС

Беларус яшчэ ў 2014‑м перастаў плаціць за іпатэку ў Крыме. І суд аддаў яму кватэру проста так

12.08.2026 / 12:47

Nashaniva.com

Маўляў, банк не захацеў працаваць у акупаваным Крыме, а значыць, і грошы не атрымае.

Севастопаль. Ілюстрацыйнае фота: AP

У Гагарынскім раённым судзе Севастопаля судзіліся грамадзянін Беларусі Кірыл Рыжанкоў і Райфайзен Банк.

Беларус яшчэ да 2014 года купіў кватэру ў Севастопалі і ўзяў пад гэта $23 тысячы пад 12,5% гадавых у Райфайзен Банку. Пасля 2014 года банк спыніў дзейнасць на паўвостраве, філіял закрыўся — і крэдыт проста завіс.

Праз дзесяць гадоў маўчання беларус вырашыў дзейнічаць першым. Ён пайшоў у суд і папрасіў прызнаць кватэру яго ўласнасцю — маўляў, калі банк прапусціў трохгадовы тэрмін даўніны на спагнанне запазычанасці, то і пытанне закрылася само сабой.

Суд пагадзіўся цалкам: калі банк не скарыстаўся правам працягнуць працу ў Расіі, то не мае права ні на якое атрыманне грошай. Рыжанкоў можа карыстацца кватэрай як хоча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула