БЕЛ Ł РУС

У Брэсце паўторна зацвілі каштаны

12.08.2026 / 13:12

Nashaniva.com

Прычыну анамальнай з'явы ў размове з БелТА патлумачыў супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віктар Дзямянчык.

«Каштан вельмі звязаны з сезоннай дынамікай клімату. Зіма для яго — поўны сон, вясна — пачатак абуджэння, руху сокаў, вегетацыі. А сёлета ў той момант, калі дрэвы павінны былі ўвайсці ў актыўную фазу цвіцення, распускання лісця, наступіла засуха. І расліна заблакіравала ўсе біяхімічныя працэсы, уласцівыя для нармальнай вясны, з-за павышанай сухасці», — звярнуў увагу вучоны.

Ён патлумачыў, што засушлівая і гарачая вясна заблакавала нармальнае працяканне працэсаў вегетацыі. Частка пупышак перайшла ў анабіёз. «Толькі пасля таго, як аднавілася нармальная кліматычная фаза, яны ўслед за ёй прачнуліся і пачынаюць цвісці. З гэтым звязана такое позняе цвіценне гэтых дрэў», — адзначыў Віктар Дзямянчык.

Ён выказаў меркаванне, што па такой жа прычыне могуць заквітнець і іншыя дрэвы. Перадусім гэта можа закрануць яблыні, слівы і чаромху.

Такая анамальная з'ява магчымая пры пэўных умовах. «Дапусцім, для каштана ў сучасным горадзе не самыя лепшыя ўмовы: шмат асфальту, бетону. Цяпло паступае не толькі з неба, але дадаткова ідзе яшчэ і адлюстраванае ад зямлі. У натуральнай прыродзе такога не адбываецца», — падкрэсліў навуковец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула