БЕЛ Ł РУС

Пуцін паабяцаў Захаду люстэркавы адказ у выпадку захопу расійскіх суднаў

12.08.2026 / 13:50

Nashaniva.com

Расія будзе люстэркава адказваць, калі заходнія краіны будуць захопліваць расійскія гандлёвыя судны, заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з камандаваннем Ціхаакіянскага флоту (ЦФ) у Паўднёва-Сахалінску, піша Бі-бі-сі.

Паводле яго слоў, улады некаторых краін у парушэнне міжнароднага права спрабуюць абмежаваць рух расійскіх суднаў, а «нядаўна дадумаліся да магчымасці захопу нашых суднаў і продажу награбленай у нас маёмасці». Ён назваў гэта пірацтвам і разбоем.

«Калі гэта на практыцы пачне рэалізоўвацца, мы будзем вымушаныя адказваць люстэркава. І неабавязкова ў тых акваторыях, дзе плануюцца набегі на нашы караблі і судны. А там, дзе мы самі палічым гэта патрэбным і мэтазгодным. У любым месцы», — сказаў Пуцін.

Камандуючы сіламі Ціхаакіянскага флоту адмірал Віктар Лііна, у сваю чаргу, далажыў прэзідэнту, што заходнія краіны актыўна прыцягваюць для перавозкі сваіх грузаў судны пад сцягамі трэціх краін.

«Па сутнасці, гэта іх ценявы флот. Сілы для агляду і затрымання суднаў недружалюбных дзяржаў, іх ценявога флоту, у нас ёсць. Міжведамаснае ўзаемадзеянне арганізавана. Гатовыя прыступіць да вырашэння гэтых задач», — падкрэсліў Лііна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула