БЕЛ Ł РУС

У Беларусі запусцяць лічбавую аўталаўку

12.08.2026 / 14:15

Nashaniva.com

У Беларусі плануюць алічбаваць перасоўны гандаль на сяле. Для вясковых жыхароў створаць дадатак «Аўтамагазін», які павінен спрасціць куплю прадуктаў і іншых неабходных тавараў у невялікіх і аддаленых населеных пунктах, піша «Мінская праўда».

У дадатку збяруць інфармацыю пра працу аўталаўкаў. Карыстальнікі змогуць атрымліваць push-паведамленні пра час прыбыцця машыны, магчымыя затрымкі, змены маршрутаў і раскладу.

Новы сэрвіс дазволіць дзяржаве адсочваць працу перасоўнага гандлю ў рэжыме рэальнага часу і кантраляваць выкананне сацыяльных стандартаў нават у самых аддаленых вёсках.

Для гандлёвых арганізацый лічбавізацыя таксама павінна спрасціць працу. З дапамогай дадатку плануюць аптымізаваць маршруты, скараціць прастоі тэхнікі і паменшыць колькасць халастых паездак.

Запуск дадатку запланаваны на канец 2027 года. Першымі яго пратэстуюць жыхары Гродзенскай вобласці. Пасля завяршэння тэставання праект плануюць маштабаваць і ўкараніць па ўсёй Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула