БЕЛ Ł РУС

Жанчына памерла, папярхнуўшыся долькай апельсіна

12.08.2026 / 14:41

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася ў Полацку.

Інцыдэнт адбыўся ў прысутнасці сужыцеля загінулай. Мужчына распавёў, што падчас ежы жанчына раптам пачала задыхацца і страціла прытомнасць, паведаміў Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Ён паспрабаваў аказаць ёй дапамогу самастойна і выклікаў брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. Нягледзячы на праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, выратаваць жанчыну не ўдалося — была канстатавана смерць.

Экспертыза ўстанавіла, што смерць наступіла ад механічнай асфіксіі ў выніку закрыцця прасвету дыхальных шляхоў долькай апельсіна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула