БЕЛ Ł РУС

Сёння ноччу чакаецца інтэнсіўны зарапад

12.08.2026 / 14:54

Nashaniva.com

Сёння ноччу будзе пік Персеід — актыўнага метэорнага патоку, дзякуючы якому неба азарыцца яркімі палосамі ад «падаючых зорак».

Сёлета зарапад ідэальна супадае з маладзіком, што забяспечыць цёмнае неба, а святло Месяца не будзе засланяць сляды метэораў. Чакаецца некалькі дзясяткаў метэораў у гадзіну, застаецца толькі спадзявацца на добрае надвор'е.

Персеіды актыўныя штогод з 17 ліпеня па 24 жніўня, калі Зямля праходзіць праз абломкі каметы Свіфта — Татла. Яна вяртаецца ва ўнутраную частку Сонечнай сістэмы прыкладна раз на 133 гады.

Пік інтэнсіўнасці Персеід чакаецца ў ноч з 12 на 13 жніўня, а максімальную колькасць метэораў можна будзе ўбачыць з 5 да 7 гадзін раніцы.

«Падаючыя зоркі» можна было назіраць і мінулай ноччу: фатограф Аляксандр Шнараў зрабіў некалькі здымкаў начнога неба з пралятаючымі метэорамі і падзяліўся імі з Onliner.

А сёння вечарам чакаецца сонечнае зацьменне.

У Мінску, Гродне, Барысаве Месяц закрые каля 68% плошчы сонечнага дыска.

У Мінску зацьменне пачнецца прыкладна ў 20:10, а максімальная фаза наступіць каля 20:42. Да гэтага часу Сонца ўжо будзе знаходзіцца нізка над гарызонтам.

Таму для назірання лепш выбраць месца, адкуль добра бачная заходняя частка гарызонту і агляд не перакрываюць дамы, дрэвы або іншыя перашкоды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула