Прыхільнікі Джэны Артэгі ўсхваляваныя яе знешнім выглядам
«Новая Арыяна Грандэ».
Джэна Артэга. Фота: Jordan Strauss / Invision / AP
Новае інтэрв'ю Джэны Артэгі для Esquire нечакана ператварылася ў абмеркаванне яе знешнасці. Карыстальнікі звярнулі ўвагу на нездаровую хударлявасць 23‑гадовай актрысы і параўналі яе з Арыянай Грандэ.
«Я шчыра занепакоеная тым, што адбываецца з гэтай дзяўчынай. Дзе яе бацькі? Спадзяюся, яна клапоціцца пра сябе», — напісала адна з каментатарак. «Я таксама была ў шоку. Сітуацыя становіцца трывожнай», — адказала іншая.
Сама Артэга ў інтэрв'ю пра сваю знешнасць не казала. Але яна расказвала пра дзяцінства і пачатак акторскай кар'еры. Паводле яе слоў, яна настолькі баялася перашкаджаць дарослым на здымачнай пляцоўцы, што магла цэлы дзень не есці і не піць, нават не папрасіўшы шклянку вады. Акторка прызнае, што недастаткова клапацілася пра сябе.
Артэга пачала акторскую кар'еру дзіцём, а сусветную вядомасць атрымала пасля ролі ў серыяле Wednesday.
На фоне гісторыі Артэгі і Грандэ зноў загаварылі і пра стандарты прыгажосці ў Галівудзе.
Артэга ў відэа Esquire
У сацсетках некаторыя карыстальнікі абураюцца, што індустрыя зноў вяртаецца да культу надзвычай худога цела.
Дыскусія адбываецца і на фоне імклівага росту папулярнасці прэпаратаў для зніжэння вагі.