БЕЛ Ł РУС

У Брэсце хлопчык упаў у катлаван на цеплатрасе

12.08.2026 / 21:47

Nashaniva.com

12 жніўня на лінію 112 паступіла паведамленне пра тое, што на вуліцы Маскоўскай у Брэсце дзіцяці патрэбная дапамога, паведамляе прэс-служба МНС.

Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца здарэння, высветлілася, што хлопчык знаходзіўся ў катлаване раскапанай цеплатрасы на глыбіні каля трох метраў.

Работнікі МНС дасталі дзіця на паверхню і перадалі яго брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Пасля агляду медыкамі хлопчыка шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула