Дажджы падмылі помнік Ажэшкі ў Гродне, але яго своечасова ўратавалі
Помнік Элізе Ажэшцы на рагу вуліц Ажэшкі і Тэлеграфнай — самы стары ў горадзе. Але ў выніку залевы, што адбылася 1 жніўня, пастамент помніка моцна падмыла. Асобныя пліты змясціліся, а сама канструкцыя нават крыху нахілілася. На гэта звярнула ўвагу гродзенская блогерка Таццяна, якая звярнулася ў службу 115, піша тэлеграм-канал Urban Hrodna.
У Гродзенскай ЖКГ паабяцалі адрамантаваць помнік і сваё слова стрымалі.
12 жніўня гродзенскі помнік Элізе Ажэшцы адрамантавалі.