БЕЛ Ł РУС

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны

13.08.2026 / 08:04

Nashaniva.com

Імаверна, гарыць НПЗ.

Кіраўнік Башкартастана Радзій Хабіраў паведаміў, што ўкраінскія беспілотнікі атакуюць рэгіён — «абломкі аднаго з беспілотнікаў упалі ў прамысловай зоне Салавата», узнік пажар. Іншых падрабязнасцяў ён не прыводзіць.

Украінскія маніторынгавыя каналы Supernova і Exilenova публікуюць фота і відэа пажару на, як сцвярджаецца, нафтаперапрацоўчым заводзе ў Салаваце.

Раней у Башкартастане была абвешчана беспілотная небяспека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула