БЕЛ Ł РУС

Фантан ля ДК МАЗ запрацуе ў наступным годзе

13.08.2026 / 08:16

Nashaniva.com

Давядзецца правесці рэканструкцыю як саміх інжынерных сетак, так і чашы.

Рэканструкцыю фантана каля Палаца культуры «МАЗ» плануюць завяршыць да пачатку наступнага сезона фантанаў. Пра гэта расказаў гендырэктар «Мінскзелянбуда» Аляксандр Ермаловіч, пішуць «Мінск-Навіны».

На балансе «Мінскзеленбуда» знаходзяцца 42 фантаны, два з якіх сёлета былі перададзеныя службам ЖКГ.

— Адзін з іх размешчаны на вуліцы Маякоўскага, побач з будынкам адміністрацыі Ленінскага раёна. Ён меў патрэбу толькі ў невялікім рамонце і ўжо функцыянуе, — адзначыў Аляксандр Ермаловіч.

Другі перададзены аб’ект знаходзіцца на Партызанскім праспекце, побач з Палацам культуры «МАЗ». Сітуацыя тут больш складаная, бо ўсе камунікацыі фантана прыйшлі ў непрыдатнасць.

— Фактычна давядзецца правесці рэканструкцыю як саміх інжынерных сетак, так і чашы. Але я ўпэўнены, што мы дадзім з гэтым рады за зімовы перыяд, да наступнага сезона працы фантанаў. У наступным годзе гэты аб’ект набудзе крыху іншы выгляд і запрацуе, — запэўніў генеральны дырэктар «Мінскзелянбуда».

Ермаловіч спыніўся на пытанні працы фантана над гандлёвым цэнтрам «Сталіца» на плошчы Незалежнасці, які працуе не заўсёды.

— Праца кожнага фантана вядзецца паводле графіку. Гэта звязана як з тэхнічнымі магчымасцямі помпаў, так і з неабходнасцю ачышчэння чашы, паколькі зліўныя адтуліны забіваюцца смеццем і лісцем. Рэжым працы мы ўзгадняем з адміністрацыямі адпаведных раёнаў, — сказаў А. Ермаловіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула