БЕЛ Ł РУС

Зборная Нідэрландаў па футболе прызначыла галоўным трэнерам замежніка

13.08.2026 / 08:50

Nashaniva.com

Легендарны каталонскі футбаліст, зорка «Барселоны» Хаві стаў галоўным трэнерам зборнай Нідэрландаў.

Хаві фатаграфуецца перад фіналам Іспанія — Аргенціна. Фота: Ira L. Black — FIFA/FIFA via Getty Images

Кантракт з 46‑гадовым спецыялістам разлічаны да лета 2030 года, калі пройдзе чэмпіянат свету.

Хаві змяніў на гэтай пасадзе Рональда Кумана, які пакінуў сваю пасаду пасля чэмпіянату свету ў Паўночнай Амерыцы, дзе «Аранжавыя» выбылі ў 1/16 фіналу, саступіўшы па пенальці Марока.

Апошнім месцам працы каталонца была «Барселона», якую ён пакінуў у 2024 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула