БЕЛ Ł РУС

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці

13.08.2026 / 09:02

Nashaniva.com

У мікрааўтобусе было 19 беларусаў.

У выніку ДТЗ у рэгіёне Гурыя (Аджарыя) на курорце Гамісмта чацвёра грамадзян Беларусі загінулі, пятнаццаць чалавек, сярод якіх шасцёра непаўналетніх дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, паведаміла МЗС.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўчора, 12 жніўня, у мікрааўтобусе знаходзіліся 19 грамадзян Беларусі.

«Паводле інфармацыі МУС Грузіі, кіроўца мікрааўтобуса не парупіўся пра бяспечнае кіраванне транспартным сродкам, у выніку чаго мікрааўтобус з’ехаў з дарогі і ўпаў у цясніну», — праінфармавалі ў МЗС.

Чатыры чалавекі дастаўлены ў бальніцы гарадоў Азургеці і Чахатауры. Адзінаццаць чалавек — у Рэспубліканскую бальніцу Батумі. Двое знаходзяцца ў рэанімацыі. Паводле інфармацыі галоўнага лекара, іх стану нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула