63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі
Валянціну Лазоўскаму далі хатнюю хімію.
Валянцін Лазоўскі. Фота з яго старонкі ў Аднакласніках
63‑гадовы Валянцін Лазоўскі родам з Бабруйска, але цяпер жыве ў Магілёве. У маладосці, пачынаючы з 1980 года, ён служыў у 98‑м Чарнавіцкім памежным атрадзе (вайсковая часць 2195 Г).
Мужчына вядзе звычайнае жыццё: ходзіць на рыбалку, займаецца фатаграфіяй і гадуе сабаку.
Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў пенсіянера вінаватым паводле часткі 1 артыкула 368 КК — «абраза Лукашэнкі». Валянціну прысудзілі хатнюю хімію.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі мільёны людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі арышты.
Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) зачапілі сотні тысяч беларусаў.
«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы.
Чытайце таксама:
Рабочага з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках». Пасля 2020‑га ён працаваў у Расіі
Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?
У Мінску за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асудзілі айцішніка Багдана