У Барысаве мужчына напаў на фельчара хуткай дапамогі, які прыехаў яго ратаваць
Нераўнадушныя мінакі выклікалі медыкаў, заўважыўшы мужчыну, які ляжаў каля жылога дома.
Скрын з відэарэгістратара фельчара
Аказалася, 55‑гадовы жыхар Барысава быў моцна п’яны.
Медыкі, якія прыехалі на выклік, прынялі рашэнне аб ягонай шпіталізацыі. Аднак замест падзякі пацыент нанёс некалькі ўдараў рукой у галаву фельчару.
Заведзена крымінальная справа.