БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску мужчына за дзень абрабаваў восем крам

13.08.2026 / 12:35

Nashaniva.com

У Бабруйску затрымалі 50‑гадовага жыхара Светлагорска, які зладзіў маштабны налёт на мясцовыя крамы.

Мужчына карыстаўся тым, што ў залах не было ахоўнікаў, набіваў крадзеным свой заплечнік і спакойна выходзіў, не заходзячы да касы. Аднак яго дзеянні трапілі на камеры відэаназірання.

Затрымаўшы злодзея, міліцыянеры высветлілі, што той не абмежаваўся адной крамай і за дзень паспеў абрабаваць яшчэ сем устаноў горада. Агулам ён скраў тавараў больш чым на 2 тысячы рублёў.

На мужчыну завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула