БЕЛ Ł РУС

Чатыры расійскія сапёры загінулі пры размінаванні ў Севастопалі

13.08.2026 / 12:46

Nashaniva.com

У акупаваным Севастопалі ў выніку дэтанацыі боепрыпасу загінулі пяць чалавек — чатыры супрацоўнікі МНС і ахоўнік будынку. Як паведаміў прызначаны Расіяй губернатар Міхаіл Разважаеў, здарэнне адбылося падчас абследавання тэрыторыі пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў.

Аперацыю праводзілі спецыялісты МНС. Падчас працы адзін з неразарваных боепрыпасаў выбухнуў, пішуць расійскія каналы.

У выніку дэтанацыі загінулі чатыры сапёры: 40‑гадовы Антон Чудакоў, 42‑гадовы Аляксандр Панчук, 29‑гадовы Арцём Дуплін і 49‑гадовы Раман Піліпчук. Таксама ахвярай выбуху стаў ахоўнік аб'екта Васіль Старавераў.

Паводле паведамленняў мясцовых улад, загінулыя сапёры былі дасведчанымі супрацоўнікамі, якія раней працавалі ў Севастопалі, на Данбасе і ў Курскай вобласці. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула